ПЧЕЛОВОДСТВО

Аксана БАБІЧ: “Калоднае пчалярства – гэта і нацыянальная традыцыя беларусаў, і перспектыўны турыстычны аб’ект…”


Найцікавейшы раздзел нядаўна прэзентаванай калектыўнай манаграфіі “Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі (пабачыла свет сёлета, у выдавецтве “Беларуская навука”) прысвечаны пчалярству. Як гістарычна склаўся лёс гэтага адмысловага занятку на нашай зямлі? Чаму меданосную пчалу варта выратоўваць? З якімі складанасцямі сутыкаюцца зараз айчынныя пчаляры? І каго можа прывабіць калода ў лесе? На гэтыя пытанні www.agrolive.by знайшоў адказы, распытаўшы аўтара раздзела новай манаграфіі, выкладчыка Полацкага дзяржаўнага універсітэта Аксану БАБІЧ.

Як асабліва падкрэслівае даследчыца, “на працягу XX – пачатку XXI ст. развіццё пчалярства як гаспадарчага занятку беларусаў адбывалася з рознай ступенню інтэнсіўнасці па рэгіёнах Беларусі”. Шмат у чым гэты працэс залежаў ад лакальных прыродна-геаграфічных умоў і этнакультурнай спецыфікі рэгіёна. Так, напрыклад, захаванне да сённяшніх дзён на Беларускім Палессі калоднага пчалярства ў лясной “форме”, з аднаго боку, было абумоўлена наяўнасцю значных лясных масіваў, а з другога – своеасаблівай ізаляванасцю краю і кансерватыўнасцю яго жыхароў у гаспадарчай дзейнасці. Адметнасць пчалярскай гаспадаркі на Палессі падкрэсліваў яшчэ Ю. АБРЭМСКІ: «Для палешука пасекай выступаў увесь лес, які атачаў вёску, «мора лясоў».

--Вы сцвярджаеце, што не так даўно па часе адбыўся своеасаблівы рэнесанс калоднага пчалярства на поўдні Беларусі…

– Так, у 90-я гг. калоднае пчалярства набыло новы імпульс для адраджэння. У перыяд эканамічнага крызісу, які здарыўся пасля распаду СССР, некаторыя пчаляры сталі вяртацца да старажытнага промыслу, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Сярод раёнаў распаўсюджання промыслу трэба асабліва адзначыць Петрыкаўскі, Лельчыцкі і Нараўлянскі раёны Гомельскай вобласці, Столінскі, Пінскі і Івацэвіцкі раёны Брэсцкай вобласці.

--А зараз што?

-- Асобныя палескія пчаляры і сёння трымаюць па некалькі дзясяткаў калод. Аргументуюць сваю прыхільнасць калоднаму пчалярству па-рознаму. Паводле адказаў пчаляроў, якіх мне ўдалося апытаць, -- такі занятак практычна не патрабуе выняткаў, калоды амаль не патрабуюць нагляду і інш. Яны перайшлі па спадчыне, і пчаляры звычайна працягваюць сямейныя традыцыі.

-- І не толькі яны…

-- Практычна ў кожным лясгасе створаны ўласныя пчальнікі ў лесе альбо непадалёк ад яго. 84 арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі ў межах пабочнага лесакарыстання маюць пчаліныя пасекі, з якіх, да прыкладу, у 2010 годзе было атрымана 45 тоны мёду, а ў 2011-м – ужо 61,3 тоны.

Зараз колькасць пчоласем’яў і сярэдні выхад мёду з іх вагаецца ў розных лясных гаспадарках. Праўда, трэба адзначыць, што важнай праблемай застаецца недахоп спецыялістаў, якія мелі б адпаведную адукацыю ці, прынамсі, вопыт пчалярства.

--Ці толькі эканамічнымі прычынамі тлумачыцца неабходнасць захавання і памнажэння ў нашай рэспубліцы таго ж ляснога пчалярства?

-- Тут, на мой погляд, склаўся цэлы комплекс гаспадарчых, экалагічных і культурных перадумоў. І, наогул, у апошнія гады актуальнай ва ўсім свеце стала праблема скарачэння колькасці пчол. Між тым, менавіта пчолы, апыляючы расліны, спрыяюць падтрыманню відавой разнастайнасці на Зямліі. Уплыў пчол на захаванне лясной флоры, своеасаблівасць і разнастайнасць вышэйшых кветкавых раслін – відавочны.

 Выратаванне і абарона меданосных пчол, развіццё і падтрымка пчалярскай гаспадаркі – як прафесійнай, так і аматарскай – неабходныя не толькі для захавання і ўстойлівага развіцця прыроды, але і для забеспячэння харчовай бяспекі любой краіны. Арганізацыя дзейнасці ў сферы аховы і падтрымкі калоднага пчалярства – старажытнага беларускага промыслу – важная з пункту гледжання захавання этнічнай адметнасці, нацыянальных традыцый, адраджэння і ўзбагачэння беларускай культуры.

--Цікава, а дзе цяпер можна пабачыць калодныя вуллі і бортны інструмент?

– Як помнікі беларускай этнаграфіі яны прадстаўлены ў гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных музеях Беларусі. Пераважна эпізадычна, у фондах і экспазіцыях, прысвечаных народным промыслам і рамёствам (напрыклад, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Музеі старажытнабеларускай культуры (ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі), Нараўлянскім этнаграфічным музеі, прыватным Музеі бортніцтва Мікалая Качаноўскага ў вёсцы Качановічы Пінскага раёна).

Музеефікацыя абектаў матэрыяльнай культуры як раз і дапамагае прадухіліць іх фізічнае знішчэнне. Трэба прызнаць, што праца па выяўленні і зборы прадметаў, звязаных з традыцыйным пчалярствам, вядзецца на Беларусі недастаткова актыўна. Істотнай перашкодай для набыцця прадметаў, звязаных з бортніцтвам і пчалярствам у цэлым, для музеяў з’яўляецца адсутнасць сродкаў на іх закупку. А таксама ёсць цяжкасці ў іх захоўванні і экспанаванні.

--Як бы Вы ацанілі змены, што адбыліся цягам апошніх десяцігоддзяў з пчалярствам у нашай краіне?

--Безумоўна, у XX – пачатку XXI стст. на змены ў тым жа лясным пчалярстве паўплывалі эканамічныя, гістарычныя, тэхналагічныя і экалагічныя фактары. Адбывалася мадэрнізацыя і рацыяналізацыя пчалярства: пераход ад калоды да рамачнага вулля, размяшчэнне пасек непадалёк ад уласнага жылля, авалоданне і выкарыстанне пчалярамі навуковых дасягненняў і ведаў, іх імкненне да самаадукацыі.

 У XX стагоддзі на тэрыторыі Беларусі практычна знік такі старажытны від ляснога пчалярства як бортніцтва. У сваю чаргу, калоднае пчалярства займала даволі трывалыя пазіцыі ў промыславай дзейнасці беларусаў практычна да сярэдзіны XX стагоддзя. У асобных раёнах Беларусі (у першую чаргу, на Беларускім Палессі) традыцыі калоднага пчалярства жывуць і па сёння.

Нельга не адзначыць, што сучасныя цэнтры калоднага пчалярства -- гэта яшчэ і ўнікальны турыстычны аб’ект. Перспектыўнымі захадамі для далейшага захавання і адраджэння старажытнага промыслу бачацца такія: падтрымка беларускіх пчаляроў-аматараў, якія займаюцца калодным пчалярствам, а таксама стварэнне музея бортніцтва з дзеючымі пасекамі ў лясным масіве.

Аб праблемах

Сёння каля 85 % пчоласем’яў у Беларусі ўтрымліваюць пчаляры–аматары. Згодна з дадзенымі апытанняў, якія правяла А. Бабіч, ужо ў XXI ст. самыя актуальныя праблемы для беларускіх пчаляроў – гэта дэфіцыт меданосаў, хімізацыя сельскай гаспадаркі і, як вынік, – зніжэнне колькасці пчаліных сем’яў і вытворчасці прадуктаў пчалярства.

 Істотнай праблемай з’яўляецца і рэалізацыя ўласнай прадукцыі. Сурёзная канкурэнцыя адчуваецца з боку прывазных мёду, воску, праполісу, пылку, якія прывабліваюць пакупнікоў больш нізкімі коштамі. Паводле меркаванняў беларускіх пчаляроў, магчымасці выкарыстання лясных угоддзяў для патрэб пчалярства абмяжоўваюцца парадкам размяшчэння вулляў у лесе (лясны білет, плата за размяшчэнне вулляў і пасек).

На здымку: Аксана БАБІЧ (другая справа) разам з калегамі па супрацы над калектыўнай манаграфіяй “Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі” у час прэзентацыі новага выдання ў Цэнтральнай навукой бібліятэцы НАН Беларусі (чэрвень 2019 г.)

Фота www.agrolive.by

 


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Владимир ГРАКУН, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь:

– Картофель в Беларуси будет возделываться, культура продолжит оставаться актуальной. Хотя посадочные площади и снижаются в последнее время, валовка остается примерно на одном и том же уровне. Это свидетельствует о том, что работаем более качественно: с каждого га удается собирать больше клубней. Вот и в текущем сезоне, надеемся, в общественном секторе будет получено 1 млн 200 тыс. т – больше, чем в предыдущем…

ЦИФРА

Около 1000 сортов винограда

культивируется сейчас в Беларуси. Выбор достаточно обширен, но важно определиться с тем, что подойдет именно вам. Об этом рассказал во время практического семинара, прошедшего в начале апреля на базе РУП «Институт плодоводства», научный сотрудник Владимир УСТИНОВ (на снимке с участниками семинара).

ГЛАС(З) НАРОДА

«Болезнь X»: потенциально угрожает индустрии путешествий?

Любые прогнозы – дело неблагодарное? Или благодарное, когда они все-таки сбываются? А много ли прогнозов сбывается вообще? Опытные, умудренные жизнью люди говорят: всегда ставьте на черное и, скорее всего, не прогадаете. Впрочем, для глобальных событий это правило, похоже, не действует.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)