ПЧЕЛОВОДСТВО

Эвалюцыя пчаляра: ад ведуна-чараўніка да “чыстага” прадпрымальніка?..


У выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга «Жужнела пчолка, жужнела…», прысвечаная гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю пчалярства ў Беларусі. Мы даведаліся ў аўтара, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ягора НЕНАДАЎЦА, пра шматвекавыя адметнасці суіснавання чалавека і пчалы…

– Ваша кніга – вынік сумеснай плённай працы з бацькам Аляксеем НЕНАДАЎЦОМ. Акрамя звестак з гісторыі бортніцтва вы звярнуліся і да фальклору. У кнізе выкарыстоўваюцца вусна­паэтычныя і літаратурныя творы. Як гістарычныя звесткі пра развіццё бортніцтва пераплятаюцца з вуснай народнай творчасцю?

 

У беларускім фальклоры адметнасцю твораў, дзе сустракаецца матыў пчалы, з’яўляецца тое, што ўвага ў іх звяртаецца на «боскасць» пчолкі. Гавораць, што яна не дохне, а памірае нібы чалавек. Спрадвеку лічылася, і гэта знайшло адлюстраванне ў фальклоры, што пчолка – надзвычай працавітая. Для любога чалавека найвышэйшым ухваленнем было выслоўе: «працавіты, шчыры, самаадданы, самаахвярны, як пчала». Нашы продкі пастаянна падкрэслівалі, што раз «гэта промысел Божы», то і пчаліны здабытак належыць усяму роду, а потым сям’і.

Значна пазней традыцыя збірання беларусаў на дзень мядовага Спасу для «падгляду» пчол стала своеасаблівым святам, якое падкрэслівала даўнасць гэтай завядзёнкі. На вялікі жаль, сучаснае пчалярства амаль поўнасцю адмовілася ад традыцыі, пакінуўшы для сябе толькі аспект уласнага ўзбагачэння.

 

– Якія паданні людзі складалі пра пчалу?

 

– Паводле рускага апокрыфа, пчалу на белы свет упершыню выпусціў Спас. Пра гэта згадваецца ў многіх царкоўна-славянскіх тэкстах. Яна магла ўтварацца з гаручых слёз няшчаснай дзяўчыны, якая сядзела пасярод міфічнага мора і плакала. Яе суцешыў сам Бог у выглядзе звычайнага чалавека. Казалі таксама, што першы рой здзіўленыя рыбакі выцягнулі з марскога дна і потым пчолы разляцеліся па белым свеце. Сустракаюцца разнастайныя сведчанні і пра тое, што пчолак на нашу зямлю занеслі вандроўнікі з Егіпта. Хоць пчала вельмі маленькая па сваіх памерах, але ў сусветнай міфалогіі займае значнае месца.

 

– Як зараджалася бортніцтва на нашых землях?

 

– Спачатку пчалярства можна было называць хіба што толькі «дзікім бортніцтвам», бо далёкія продкі, адшукаўшы раі пчол, проста выпальвалі лятучыя стварэнні, а сабе забіралі мёд. Тых старажытных пчол  называлі «свепетам». Паступова, заўважыўшы надзвычайную спажыўнасць пчаліных прадуктаў, людзі сталі задумвацца над тым, каб перасяліць пчол у зручныя для сябе мясціны. Так і з’явілася сярэдневечнае бортніцтва. У гэты час для раёў бортнік высякаў у дрэве штучныя адтуліны (борці) і потым пазначаў дрэвы асабістымі знакамі.

 

– У народным асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з людзьмі, здольнымі да чараўніцтва…

 

– У розныя часы адносіны да пчаляроў былі неадназначныя. Спачатку іх баяліся, бо яны «прычароўвалі» пчол, прымушалі іх сабе мёд насіць. Пазней іх ужо не баяліся, а паважалі за тое, што мелі значны здабытак, які іншым быў недаступны. Ужо ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. пчаляры страцілі значную частку людскога даверу, бо перасталі дзяліцца сваёй здабычай з іншымі, такім чынам прысвойваючы ўсё толькі сабе, маючы з гэтага значную выгаду. Прыгадаем раман «Людзі на балоце» І. Мележа, дзе Васіль Дзяцел адмовіўся даць лыжачку мёду для хворага дзіцяці свайму аднавяскоўцу Грыбку...

 

– Раскажыце пра традыцыі развядзення пчол.

 

– Яны засталіся адвечнымі: звычайна ад старога рою аддзяляўся малады рой, які саджалі ў пустыя борці, а пазней ў вуллі, такім чынам павялічваючы колькасць сем’яў на сваіх пасеках. У гэтым плане ў пчалярстве нічога не змянілася, усё засталося, як і тысячы гадоў таму.

 

Гутарыла Юлія ЯЎМЕНЕНКА, «Навука»

Крыніца фота: газета “Навука”


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр Лукашенко, Президент Беларуси:

    – Мы подходим к зимнему периоду, и, помимо противоэпидемических вопросов, стоит задача сдерживания роста цен, чтобы они не превышали приемлемый для населения уровень. Особенно это касается стоимости продуктов питания…

    ЦИФРА

    На общую сумму 1 млн 578 тыс. рублей

    выдано за 9 месяцев 2021 года жилищных субсидий 24 тыс. белорусских домохозяйств – для возмещения затрат на оплату услуг ЖКХ. Об этом сообщил министр жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь Андрей ХМЕЛЬ во время проведения научно-практической конференции «Научно-технический прогресс в ЖКХ», которая прошла в октябре текущего года на базе Института жилищно-коммунального хозяйства НАН Беларуси.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Даследчы атрад у Вераб’ях. І не толькі…

    Сёлета ў ліпені ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне, праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, якую ладзілі вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)