ЦИФРА
Цягам 20 гадоў

клімат у Беларусі памяняецца істотна: зіма са снегам і марозам практычна знікне. Аб гэтым паведаміў тэлеканал “Белсат”.
Адкуль такія прагнозы?
Згодна з аналітычнай запіскай Мінпрыроды, беларусам варта чакаць кардынальных зменаў ва ўмовах агракліматычных зон. Працягласць цёплага перыяду да 2041-2060 гг. у сярэднім вырасце на 35 і будзе складаць ад 280 да 310 дзён. А ў паўднёва-заходняй частцы краіны, наогул, сярэдняя працягласць цёплага перыяду можа аказацца роўнай… ледзь не цэламу году! Такім чынам, да прыкладу, берасцейцы зімы так і не пабачаць.
Пры гэтым колькасць ападкаў вясной і восенню не зменіцца. Але летам будзе больш суха – за кошт павышэння тэмпературы. Таму беларускім аграрыям прыйдзецца занава прыстасоўвацца да ўмоваў гаспадарання, што, натуральна, зменяцца услед за кліматычнымі...
Фота www.agrolive.by