В ОБЪЕКТИВЕ
Як жывеш-адраджаешся, Любчанскі замак?
Даўно марыла зрабіць фотанарыс пра тое, як адраджаецца Любчанскі замак. Бо журналісцкіх матэрыялаў жа напісала некалькі, а вось паздымаць уволю надарылася толькі мінулай вясной. Напрыканцы красавіка Іван Пячынскі, душа і сэрца справы па адраджэнні замка, запрасіў на суботнік у Любчу…
Здымкі, спадзяюся, болей скажуць пра, не баюся гэтых слоў, нястомныя высілкі апантаных людзей… Дадам толькі кароткія звесткі пра тое, як і што робіцца. Так, у сезоне-2013 над Брамнай вежай нарэшце заззяў купал! Пра тое, як яго ўладкоўвалі, а праца была ювелірнай, нават невялічкі відэафільм знялі. Яго прадэманстравалі мінулай вясной, акурат перад суботнікам, на традыцыйнай гадавой справаздачы дзейнасці Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”.
Пячынскі тады прывёў красамоўную лічбу: за 11 гадоў адраджэння на замку ў Любчы пашчыравалі 1692 валанцёры з розных краін. Але галоўнае – рэй тут вядзе менавіта беларуская моладзь! І хоць па-ранейшаму хапае праблем – і трохі затрымаліся раскопкі, і гаражы замінаюць, а мясцовая ўлада ніяк не вырашыць, ці можна іх знесці… Але ж Іван Пячынскі і не думае кідаць справу. Ён, дарэчы, за мінулы год ахвяраў у агульную справу 27 мільёнаў рублёў уласных сродкаў. “Усё будзе рабіцца, як трэба! Паслядоўна, бо мы выбралі менавіта такі шлях аднаўлення замка”, -- коратка і ёмка кажа дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” Пячынскі, калі яго пытаюць пра планы на будучыя сезоны. Івана Антонавіча ніколькі не бянтэжаць скептыкі з шэрагаў чыноўнікаў і спецыялістаў, які скептычна ставяцца да ўжо зробленага…
Ну, AGROLIVE.by працягне сачыць за тым, як далей пойдзе праца ў Любчы… А пакуль – вось ён, абяцаны фотанарыс…
У замкавым дворыку
У замкавым дворыку
Міхась КАРПОВІЧ, гісторык, былы дырэктар мсцовай школы з цікавасцю сочыць за адраджэннем замка – некалі ён сам спрабаваў падняць на гэтую справу грамадскасць, прылучыць некаторыя прадпрыемствы…
Моладзь з валанцёрскім запалам – асноўная сіла, якая шчыруе на замку
Іван ПЯЧЫНСКІ, дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”, не саступіць з абранага шляху
Спецыялісты, сярод якіх і вядомы беларускі археолаг Лявон КАЛЯДЗІНСКІ, мінулай вясной вызначаліся прама на месцы, дзе трэба весці раскопкі
Парк, які побач з Любчанскім замкам, таксама трэба зберагчы і арганічна упісаць у адзіны комплекс адрожданых аб’ектаў
Любчанскі замак
Брамная вежа ўжо з новым купалам!
Веснавыя суботнікі на Любчанскім замку і ў яго ваколіцах -- з удзелам мясцовай моладзі, а таксама хлопцаў, дзяўчат з усёй Беларусі -- сталі добрай традыцыяй