ГЛАС(З) НАРОДА

У Леніне ўвекавечылі памяць касцёла

Аграгарадок Ленін, што ў Жыткавіцкім раёне, як яго зараз афіцыйна называюць, мае багатую гісторыю. Але матэрыяльных сведчанняў гістарычнай спадчыны практычна не захавалася.

У 1942-м годзе было знішчана гета, а гэта -- звыш 2500 мясцовых жыхароў. У 1943-м годзе, у лютым, падчас пацыфікацыі мястэчка нацысцкімі карніцкімі падраздзяленнямі, -- забіта звыш 1200 чалавек, а мястэчка збольшага спалена. Згарэлі тады сінагогі, старая і новая, царква 1788 г. і гарнізонны касцёл Корпуса аховы пагранічча (КАП).

У закапанскім стылі

Але памяць пра багатую спадчыну мястэчка зараз адраджаецца. Паступова добраўпарадкуюцца старадаўнія жыдоўскія могілкі. Адкрыты мемарыяльны камень у памяць загінулых у 1943-м годзе мірных жыхароў Леніна. Добраўпарадкавана і музеяфікавана месца, на якім стаяла царква. А гэтай вясной завершана праца па рэвілітызацыі месцаразмешчання касцёла, на ўскрайку вясковых хрысціянскіх могілак.

 Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў узведзены на мяжы 20-30-х гг. 20 ст. па ініцыятыве і на ахвяраванні ваеннаслужачых кампаніі КАП "Ленін" са складу батальёна КАП "Сянкевічы".

Кансэкраваны касцёл быў у 1935-м годзе. Гэта быў першы гарнізонны касцёл на ўчастку мяжы, што ахоўваўся батальёнам. Засталося няшмат інфармацыі пра гэты архітэктурны аб'ект. Згодна фотаздымку другой паловы 30-х гг. 20 ст., касцёл быў драўляным, пабудаваным у стылі нарадовым, ці, як яшчэ называюць, -- закапанскім. Будынак быў трохнефавым, падоўжана-восевай планіроўкі, з вежай-званіцай на галоўным фасадзе. На пачатак 1939 года парафія складалася са звыш чым 500 чалавек.

Асвяцілі крыж і камень

Перспектыў адрадзіць касцёл у Леніне няма, бо нават не засталося тых людзей, з якіх можна скласці парафію. Адзіны шлях -- увекавечыць памяць пра гэты будынак. І такая праца зроблена сумеснымі намаганнямі Анджэя АСКАЛЬДОВІЧА, жыхара польскага Шчэціна, бізнесоўца, маці якога нарадзілася ў Леніне, а дзед быў дыяканам мясцовай царквы, а таксама прадстаўнікоў рыма-каталіцкага касцёлу і праваслаўнай царквы, мясцовых органаў улады, Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Урачыстым завяршэннем працы сталася мерапрыемства па асвячэнню мемарыяла, якое адбылося 13 мая 2019 года (на здымках).

Крыж і памятны камень былі асвечаны дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам ВЯЛІКАСЕЛЬЦАМ. На ўрачыстасці, акрамя біскупа Казіміра, ініцыятара працы і мецэната Анджэя Аскальдовіча, прысутнічалі ксёндз Дзмітрый КЕРНОГА, ксёндз Антоній ГЕЙ, настаяцель прыходу царквы ў Леніне айцец Дзмітрый ГУЛЮТА, старшыня Жыткавіцкага раённага савета дэпутатаў Уладзімір КУЛЕШ, старшыня Ленінскага сельвыканкама Васіль НЯМЧЭНЯ, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон АСТАПОВІЧ, прадстаўнікі  Жыткавіцкага райвыканкама і мясцовыя жыхары.

Але, трэба зазначыць, -- працы яшчэ багата ў мястэчку Ленін. Зараз, у прыватнасці, вядзецца, згодна праекта, які распрацаваны спецыялістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, рэканструкцыя драўлянай Крыжаўздвіжанскай капліцы 1863-64-гг. пабудовы. Спадзяемся, яна будзе асвечана ў верасні бягучага года. А нас усіх чакае яшчэ шмат новых праектаў, што будуць рэалізоўвацца супольнымі намаганнямі.

Фотаздымкі Антона АСТАПОВІЧА

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)