ГЛАС(З) НАРОДА

Няма нічога больш захапляльнага, чым самому пісаць гісторыю сваёй радзімы…

Гісторыя кожнага з нас пачынаецца з бацькоў і дзядоў. Неразрыўнымі ніцямі звязаны мы з вялікімі і малымі вёскамі роднай Беларусі. Як занатаваць памяць аб іх? Як перадаць тую нітку дзецям і ўнукам, каб не перарвалася? На прыкладзе новай кнігі Вольгі ІВАНОВАЙ “Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі” робім тры моцныя крокі, каб аб’яднаць мінулае і сучаснасць.

Крок першы. Асэнсоўваем задачу

Вясковая супольнасць, як правіла, не мае пісьмовай гісторыі. Беларускія сяляне не пісалі мемуары, не выпускалі газеты, не занатоўвалі старадаўнія абрады ў пісьмовай форме. Прафесійныя гісторыкі называюць такія супольнасці “маўклівай большасцю” таму, што людзі жылі, а пісьмовых сведчанняў аб іх жыцці амаль не засталося.

На працягу стагоддзяў жыхары беларускай вёскі карысталіся механізмам вуснай перадачы памяці. Найбольш старажытнымі яго праявамі з’яўляюцца легенды, паданні, спевы, замовы. А бліжэйшымі да нас па часе – успаміны пра бацькоў, дзядоў, суседзяў, іх гаспадарку, матэрыяльны дабрабыт і жыццёвыя выпрабаванні.

Ідэя выкарыстання вусных успамінаў для навуковых гістарычных даследаванняў набыла папулярнасць у 90-х гг. ХХ стагоддзя. З 2011 г. супрацоўнікі Беларускага архіва вуснай гісторыі nashapamiac.org збіраюць біяграфічныя ўспаміны жыхароў Беларусі па ўсіх кутках краіны, і прадастаўляюць магчымасць знаёмства з імі анлайн.

Крок другі. Збіраем пярліны вуснай гісторыі

Аднаўляць гісторыю малой радзімы з дапамогай “вуснай гісторыі” могуць людзі самага рознага ўзросту. Можна пачытаць спецыяльную літаратуру, параіцца з мясцовым настаўнікам гісторыі, падрыхтаваць пытанні. Няма нічога больш захапляльнага, чым самому пісаць гісторыю сваёй радзімы.

Вядома, самы хуткі і эфектыўны шлях – звярнуцца да прафесіяналаў. Так, у канцы 2017 г. ураджэнец Лельчыцкага раёна Ігар ЖАБАРОЎСКІ ініцыяваў праект па распрацоўцы гісторыі роднай вёскі Ліпляны, што на Беларускім Палессі. Раней гісторыя Ліплян і ліплянцаў была адлюстравана толькі ў лаканічных энцыклапедычных нарысах ці нешматлікіх архіўных дакументах.

І. Жабароўскі прызнаецца: “Ліпляны тая адзіная маленькая радзіма, з якой свет успрымаецца іначай. Ніякае іншае месца я не назаву радзімай, колькі б часу там ні пражыў, і якія б падзеі мяне з імі ні звязвалі”.

У 2018 г. пачаўся запіс успамінаў жыхароў вёскі. Паступова стаў вымалёўвацца вобраз жыцця, светапогляд вяскоўцаў. Каб інтэрпрэтаваць іх найбольш трапна, даследчыкам неабходна было паглыбіцца ў мясцовую супольнасць, зразумець яе ўнутраныя механізмы.

Нягледзячы на гасціннасць ліплянцаў, члены каманды Беларускага архіва вуснай гісторыі адчулі сябе ў вёсцы “сваімі” толькі ў канцы другога экспедыцыйнага выезду. Гэта адбылося, калі яны пачалі дэманстраваць сваю “кампетэнтнасць” у хітраспляценнях сваяцкіх сувязяў сваіх суразмоўцаў.

Ключавой падзеяй у памяці жыхароў вёскі застаецца Другая сусветная вайна. Асабістыя гісторыі ліплянцаў становяцца часцінкамі агульнай гісторыі нашай краіны. Напрыклад, калі людзі апавядаюць пра Халакост, аблавы і хаванне ў балотах.

Найбольш поўна адлюстравана ва ўспамінах пасляваенная штодзённасць вёскі. Даследчыкі занатавалі мясцовыя асаблівасці ўсходнепалескай гаворкі. Напрыклад, для ліплянцаў характэрныя выразы: “узяў мула, памуў мусю”, “прыхахуль сябе”, “прабаўляць дух”, “хонджа напала”, “прокідацца”, “поўцякаемо”, “мьясо”.

Крок трэці. Апрацоўваем назапашанае

Для разумення прасторы вёскі выкарыстоўвалася таксама максімальная візуальная фіксацыя – фота і відэаздымка. Выніковым прадуктам працы стала кніга Вольгі Івановай “Ліпляны. Бяграфія і штодзённасць беларускай вёскі”, якая пабачыла свет у выдавецтве “ПАПЕРУС” кампаніі PRASTORA.BY, а таксама 40-хвілінны відэафільм “Ліпляны. Гісторыя вёскі, якую расказалі яе жыхары…” (дыск прыкладаецца да кнігі).

Аўтарамі выдання фактычна з’яўляюцца самі ліплянцы, якія атрымалі магчымасць стварэння ўласнай гісторыі, захавання культурнай прасторы. Цяпер маюць сваю пісьмовую гісторыю, якую будуць ведаць, перадаваць наступным пакаленням, любіць, берагчы і ганарыцца.

Гэта – новы механізм захавання памяці, які прыйшоў на змену старадаўнім вусным практыкам. У Беларусі сёння 23 тысячы вёсак, унікальных сваёй гісторычнай спадчынай, характарам і культурай. Кожны можа зрабіць свой крок па захаванню штодзённасці іх жыцця. Далучайся!

Дарэчы

Кнігу “Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі” можна набыць у кнігарнях “Акадэмкніга”, “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Цэнтральная кнігарня”, “Веды”, “Кнігі і кніжачкі”, “Светач”, “Кнігарня пісьменніка”, а таксама на сайце OZ.by.

На здымках: жыхарка Ліцвян Ева СЕЧКА і аўтар кнігі Вольга Іванова.

Крыніца ілюстрацыі: www.mocny.by

 


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Василий РАДЧИКОВ, зав. лабораторией кормления и физиологии КРС НПЦ НАН Беларуси по животноводству, доктор сельскохозяйственных наук, профессор:

Василий РАДЧИКОВ

– В белорусской животноводческой отрасли до 2025 года предусматривается увеличение валового производства молока, другой продукции КРС. Это невозможно без гарантированного обеспечения скота кормами, но на сегодня лишь около 30% хозяйств страны обеспечены кормами на 1,5-2 года. Вместе с тем, во многих регионах отмечаются: низкое качество, особенно травяных кормов, а также высокие энергозатраты при производстве всех видов кормов в целом. Все это приводит к удорожанию животноводческой продукции.

ЦИФРА

В 2 раза

больше убыточных сельхозорганизаций стало в Беларуси по итогу за 2023 год. Показатель вырос до 78. (В конце 2022-го аналогичный – 42). Об этом в интервью «Сельской газете» рассказала заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Алла ЛОМАКИНА.

ГЛАС(З) НАРОДА

Кто в Беларуси – за реформирование рынка земли?

Онлайн-презентация результатов исследования (онлайн-опроса) «Кто поддерживает экономические реформы в Беларуси и могут ли они изменить своё мнение», организованная Press Club Belarus, прошла 20 марта. В ее ходе авторы – Лев ЛЬВОВСКИЙ, Катерина БОРНУКОВА, Виолетта ПАНАСЕВИЧ – затронули и такую специфическую проблематику, как отношение белорусов к возможному наличию в республике свободного рынка земли, обусловленного, само собой разумеется, тоже возможным введением частной собственности на один из главных ресурсов Беларуси. AGROLIVE.by прислушался к выводам, которые сделали эксперты в данном контексте.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)