СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Спёка-2018 пакіне беларусаў без уласнай харчовай бяспекі?


Працяглая спёка – прыемнасць для адпачынку. Але праблема для сельскае гаспадаркі. Белгідрамет інфармуе пра сухасць глебы і пагрозу для сёлетняга ўраджаю. Ад заўтра (14 чэрвеня) маюць пайсці дажджы, але ці яны ўратуюць ад таго, што ўжо страчана?

Сонца садзіцца – усе і ўсё адпачывае ад спякоты дня. А для сельскае гаспадаркі стаіць пытанне, быць ці не быць ураджаю.

«На пасевах зерневых каласавых культураў назіраецца пажаўценне, скручванне і засыханне лістоў, пажаўценне каласаносных лускаў. У зерневых культураў, траваў, лёну, што апынуліся пад найбольшым уплывам засухі, засыхаюць сцябліны», – паведамляе Белгідрамет.

Найгоршая сітуацыя на Гомельшчыне. Аднак спёка дабіраецца і ў іншыя рэгіёны, пра што добра ведаюць усе, хто працуе на зямлі.

«У мяне азімая пшаніца. Зямля дрэнная, на пяску – ужо згарэла. То бок ураджаю такога, як летась, не будзе».

«Дзе палі, дзе пяскі, на горах гэта праблема, а ў нас вось пакуль расце»

«Усё сохне, трускаўкі пагарэлі, цыбуля сохне, часнык таксама. Пальеш, трэба паліваць – яно насычаецца на сантыметры два, больш не».

«Цяпер самы асноўны час, калі наліваецца колас, а ён амаль не можа наліцца. Такая сітуацыя. Так што хлеб будзе вельмі дарагі. Нам трэба да гэтага рыхтавацца», – кажуць гандляры.

Дажджы, паводле прагнозаў, павінныя пайсці, але глеба моцна высахла і патрабуе шмат вільгаці. Да таго ж, ці гвалтоўныя навальніцы не наробяць новых стратаў? Праблема не новая, але на дзяржаўным узроўні не шукаюць развязання праз вывядзенне прыстасаваных кліматычна гатункаў. Таму надвор’е – дадатковая праблема для і без таго праблемнай сельскай гаспадаркі. Тады як тое, што ўдаецца атрымаць з зямлі, шмат для каго сёння – адзіная магчымасць пракарміцца.

 

«Спёка гэтая на цяперашні момант – вельмі недарэчная, яна вельмі трывожыць аграрыяў. Ці трывожыць нашую ўладу «зверху»? Ну, пакуль нічога не чуваць», – кажа шэф-рэдактар www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

На дзяржаўным жа ўзроўні сельская гаспадарка перадусім – палітычны праект, пра што казаў кіраўнік краіны яшчэ 20 гадоў таму.

«Гэта цэнтральная дзяржаўная, калі хочаце, палітычная структура ў вёсцы. Калі не будзе калгасу ці саўгасу, дзяржава не здолее эфектыўна праводзіць сваю палітыку ў вёсцы», – так казаў Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка.

І дзяржава гне сваю палітыку.

Афіцыйна летась у сельскай гаспадарцы краіны працавалі 258 тысяч чалавек.  Мелася ў галіне больш за 41 000 трактароў, амаль 10 000 камбайнаў; налічвалася больш за 4 мільёны галоў буйной рагатай жывёлы, 44 мільёны галоў птушкі, блізу 3 мільёнаў галоў свіней.

Ізноў жа – афіцыйна – прадалі прадукцыі на амаль 2 мільярды долараў. Пры гэтым эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што летась чыстыя прыбыткі сельскай гаспадаркі склалі 384 мільёны долараў, а кампенсацыя пазыкаў дзяржаваю ў галіне перавысіла прыбыткі амаль удвая.

«Калі 65 % даданае вартасці – гэта дапамога дзяржавы, гэта абсалютна ненармальная сітуацыя. У дзесяць раз больш дзяржава ў Беларусі дапамагае саўгасу свайму, чым, напрыклад, у Еўразвязе», – распавядае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Да эканамічна-арганізацыйных праблемаў сёлета дадаюцца яшчэ і звязаныя з надвор?ем. Таму танней для нас, спажыўцоў, ежа ізноў не будзе абыходзіцца.

Відэа: тэлеканал Белсат


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Мы сейчас взяли курс на то, чтобы уплотнять деревни. Когда-то были неперспективными, даже у нас там, на востоке, уже свободных деревень нет. Приехал – где-то он жил, дом свой восстановил, построил. Там два-три человека осталось, они обслуживают, помогают, ещё копейку зарабатывают.

    ЦИФРА

    16 представителей «вертикали» власти

    в Витебской области уличены в коррупции за последние 3 года. Причем, это были именно те, кто входил в кадровый реестр главы государства. Такую цифру озвучили на внеочередном заседании облисполкома, прошедшем в конце 2018-го.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Аб вёсцы Радастава, дзе адбывае “штрафбат для карупцыянераў” экс-кіраўнік Салігорскага раёна

    Гэтая вёска месьціцца за пару кілямэтраў ад украінскай мяжы. Тут вырас старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Калісьці вёска была заможная, а цяпер тут можна зарабіць, толькі зьбіраючы ягады. Некалькі тыдняў таму старшынём мясцовага калгасу прызначылі Аляксандра РЫМАШЭЎСКАГА, які раней узначальваў Салігорскі райвыканкам. А ня так даўно быў абвінавачаны ў атрыманні хабару, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Але нечакана нават для яго адваката – выпушчаны з-за кратаў і адпраўлены адбываць “штрафбат для карупцыянераў” менавіта ў Радастава…

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)