СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Яшчэ дапамога ад дзяржавы: каля 100 тысяч долараў – на адну гаспадарку


Дзяржава ізноў падтрымае беларускія гаспадаркі. Згодна з указам Аляксандра ЛУКАШЭНКІ, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы атрымаюць з бюджэту практычна безадсоткавыя крэдыты, каб разлічыцца за тэхніку. Чым гэта выклікана? Колькі грошай Беларусь траціць на сельскую гаспадарку і з якой аддачай?

Каля ста тысяч долараў на кожны калгас. Прыблізна гэткую суму вылучаць сёлета сельскагаспадарчым прадпрыемствы звыш усіх астатніх, запланаваных раней, субсідыяў і крэдытаў.

Як паведамляецца ва ўказе А. Лукашэнкі, 300 аграрных прадпрыемстваў атрымаюць агулам каля 30  мільёнаў долараў, каб расплаціцца за трактары, камбайны ды цяжкавікі, атрыманыя яшчэ ў 2015 годзе. Паводле сённяшніх коштаў, гэтага хопіць, каб аплаціць прыблізна паўтары тысячы трактароў.

«Нашая сельская гаспадарка – стабільна стратная. Дзяржава вымушаная ісці на экстраардынарныя захады, каб палепшыць яе фінансавы стан», – кажа кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір КАВАЛКІН.

Адмыслоўцы тлумачаць: стан сельскагаспадарчых прадпрыемстваў робіцца штогод цяжэйшы, бо ўлады вымушаныя скарачаць субсідыі. Па-першае, паводле ўмоваў крэдытнай праграмы з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, Беларусь абавязаная змяншаць дырэктыўнае крэдытаванне дзяржаўных прадпрыемстваў агулам, а, значыць, і сельскіх. Па-другое, сельскагаспадарчыя субсідыі прыходзіцца зніжаць паводле дамовы аб Еўразійскім саюзе.

«Умовы ўступлення Беларусі ў Мытны саюз рэгламентавалі гэты працэс. Мы не можам не скарачаць», – адзначае шэф-рэдактар выдання www. agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

Праўда, улады Беларусі сцвярджаюць, што дзякуючы інвестыцыям у перапрацоўванне мяса, малака ды лёну беларуская сельская гаспадарка ўжо і не мае такой патрэбы ў субсідыях, як раней. Але адмыслоўцы адзначаюць, што высокія паказнікі рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нярэдка не ўключаюць ільготаў і датацый дзяржавы.

Як паведамляла раней «Радыё Свабода», летась прыбытак у сельскай гаспадарцы склаў $ 384 млн. Але на кампенсацыю праблемных даўгоў аграсектару дзяржава патраціла амаль удвая больш – $ 700 млн.

Адмыслоўцы падсумоўваюць: асноўная праблема беларускай сельскай гаспадаркі – адсутнасць прыватнай уласнасці на зямлю, а таксама непараўнальны перакос бюджэтнага падтрымання на карысць дзяржаўных сельскагаспадарчых комплексаў, якія, карыстаючыся ільготамі, адмаўляюцца саступаць зямлю фермерам. Між тым, паводле леташніх звестак, рэнтабельнасць прыватных фермерскіх гаспадарак перавышала рэнтабельнасць дзяржаўных  у 40 разоў.

 

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Сергей СИДОРСКИЙ, член Коллегии (министр) по промышленности и агропромышленному комплексу ЕЭК:

    – Для развития интеграции и устранения необоснованных барьеров в торговле необходима передача на наднациональный уровень полномочий по принятию решений о введении запретов и ограничений на взаимные поставки продукции в союзе.

    ЦИФРА

    Минус 43 процента –

    такова, по результатам работы за 2017-й, рентабельность продаж КРС в живом весе в АПК Беларуси. Об этом сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Александр ЛАПОТЕНТОВ: " Просто у нас необычная работа с людьми. И „дворцы“ для коров мы не строим…"

    Так председатель СПК «Колхоз «Родина» Белыничского района Александр Лапотентов (на снимке) объясняет нетипично высокие для аграриев зарплаты и рентабельность хозяйства. Недавно сюда приезжал Президент Беларуси Александр ЛУКАШЕНКО: подарил легковое авто Geely и наказал всем развиваться по примеру «Родины». Мы узнали, что это значит. И как, например, производство говядины в Беларуси можно сделать прибыльным.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)