СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

«Міс Беларусь 2018» Марыя Васілевіч не супраць узначаліць… калгас?


Пераможца нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь – 2018» Марыя ВАСІЛЕВІЧ была заўважана побач з Аляксандрам ЛУКАШЭНКАМ падчас наведвання СВК «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне.

Як паведамляе БелТА, 10 ліпеня Марыя Васілевіч прысутнічала на мясцовым свяце ў аграгарадку Вішоў, дзе ўшаноўвалі працаўнікоў сельскагаспадарчага кааператыва. Што яна там рабіла – дзяржаўныя СМІ не ўдакладняюць. Гэты аграгарадок наведаў і Аляксандр Лукашэнка.

Наведваючы музей калгаса «Радзіма», кіраўнік Беларусі прапанаваў Марыі Васілевіч прысесці за стол першага старшыні гаспадаркі і жартам выказаў здагадку, што, магчыма, ёй давядзецца ўзначаліць сельскагаспадарчае прадпрыемства. Нават прагучала яго назва – аграхолдынг “Купалаўскае” у Шклоўскім раёне. Гэтае новаўтварэнне сам Прэзідэнт Беларусі лічыць пакуль не рэалізаванай да канца, але перспектыўнай мадэллю сучаснага сельгаспрадпрыемства ў Беларусі.

Пазней дзяўчына заявіла журналістам, што калі Лукашэнка казаў сур’ёзна і прапанова будзе ў сіле, то яна гатова паспрабаваць сябе ў сельскай гаспадарцы, але спачатку неабходна адпрацаваць двухгадовы кантракт па месцы сваёй бягучай працы.

Фінал конкурсу «Міс Беларусь 2018» 4 траўня прайшоў у Палацы Рэспублікі ў Мінску. Перамагла 20-гадовая Марыя Васілевіч. Сёлета дзяўчына скончыла БГЭУ. За фіналам конкурсу традыцыйна назіраў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца фота: instagram.com/by_vasilevich


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Сергей СИДОРСКИЙ, член Коллегии (министр) по промышленности и агропромышленному комплексу ЕЭК:

    – Для развития интеграции и устранения необоснованных барьеров в торговле необходима передача на наднациональный уровень полномочий по принятию решений о введении запретов и ограничений на взаимные поставки продукции в союзе.

    ЦИФРА

    Минус 43 процента –

    такова, по результатам работы за 2017-й, рентабельность продаж КРС в живом весе в АПК Беларуси. Об этом сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Александр ЛАПОТЕНТОВ: " Просто у нас необычная работа с людьми. И „дворцы“ для коров мы не строим…"

    Так председатель СПК «Колхоз «Родина» Белыничского района Александр Лапотентов (на снимке) объясняет нетипично высокие для аграриев зарплаты и рентабельность хозяйства. Недавно сюда приезжал Президент Беларуси Александр ЛУКАШЕНКО: подарил легковое авто Geely и наказал всем развиваться по примеру «Родины». Мы узнали, что это значит. И как, например, производство говядины в Беларуси можно сделать прибыльным.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)