СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Як у Леніне адраджаюць капліцу

На шчасце, зараз у Беларусі ёсць удалыя прыклады адраджэння аб’ектаў гістарычнай, культурнай, архітэктурнай спадчыны. У прыватнасці, культавых пабудоў. Сочым разам за адным з такіх цікавых праектаў!

Як паведаміў на сваёй старонцы ў FACEBOOK старшыня праўлення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон АСТАПОВІЧ, рэканструкцыя Крыжаўздвіжанскай капліцы ў Леніне Жыткавіцкага раёна пакрысе рухаецца. Зруб гатовы, неўзабаве прыступяць да разборкі і інвентарызацыі матэрыялу старой пабудовы. Каб выкарыстаць у працэсе прац максімальную колькасць аўтэнтычных канструкцый і элементаў дэкору, якія засталіся прыгоднымі для выкарыстання.

Нагадаем

Www.agrolive.by ужо паведамляў раней, што гэтая каплічка пабудавана на могілках у Леніне ў гонар вызвалення сялян ад прыгону ў 1861 годзе.У свой час, дарэчы, на тэрыторыі сучаснай Беларусі расійскаму імператару Аляксандру II Вызваліцелю і ў гонар скасавання прыгону помнікаў было пастаўлена шмат. Але ў савецкі час многае было страчана, некаторыя помнікі наўмысна знішчаны.

Стан каплічкі ў Леніне таксама быў не надта аптымістычны: месцічы нават думалі, што яна паціху спарахнее. Аднак знайшліся людзі, не абыякавыя да гісторыі, культуры, архітэктуры роднага краю. І зараз ажыццяўляецца сумесны праект Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мясцовага сельскага Савета, непасрэдна – яго старшыні Васіля НЯМЧЭНІ, мясцовага ж прыхода ў асобе айца Дзмітрыя і бізнэсоўца з польскага Шчэціна Анджэя АСКАЛЬДОВІЧА, чые радавая карані – як раз з Леніна…

Фота Антона АСТАПОВІЧА

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Николай СИЛИН, председатель Минской областной Ассоциации крестьянских (фермерских) хозяйств:

    – Не повторится ли прошлогодняя ситуация с нехваткой белорусских яблок в белорусских же торговых сетях? Сегодня никто не даст вам гарантии неповторения: продолжается старая практика, при которой фермеры-яблочники просто не могут сдать продукцию. Даже тому же УП "Партизанское", имеющему хранилище, но заполняющему польским яблоком эти самые мощности для хранения.

    ЦИФРА

    Более 40% расходов бюджета на экономику Беларуси

    в первом полугодии 2019-го израсходовано на поддержку сельского хозяйства. Такую информацию обнародовал Телеграмм-канал «БелСелХоз» со ссылкой на доклад «О состоянии государственных финансов Республики Беларусь», опубликованном на сайте Минфина.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    А. ЛУКАШЕНКО: «Справедливость должна лежать в основе всех действий местной «вертикали» власти»

    Об этом Президент Беларуси заявил 19 августа 2019 года, согласовывая назначение руководителей местных органов власти, сообщило БЕЛТА.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)