СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

“І я там быў…”


Ідэя серыі «З народнапаэтычнай спадчыны» ўзнікла ў дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэміка Аляксандра ЛАКОТКІ пасля ўдзелу ў Першым навуковым форуме вучоных-гуманітарыяў.

Перад творчым калектывам, куды, акрамя А.  Лакоткі, увайшлі Т. КУХАРОНАК і аўтар гэтых радкоў, паўстала задача – з мноства выдатных тэкстаў беларускага фальклору адабраць найбольш яскравыя і самабытныя, у якіх заключаны тыя агульначалавечыя каштоўнасці, што маюць важнае і спрадвечнае значэнне для інтэграцыі ўнікальных помнікаў беларускай народнай творчасці ў сусветны культурны кантэкст. Гэтай мэце садзейнічаў пераклад фальклорных тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы (перакладчык – А.В. РАМАНОЎСКАЯ). Дапаўняе творы ілюстратыўны рад, выкананы прафесійнымі мастакамі – выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (мастацкі рэдактар – У.П. СВЕНТАХОЎСКІ).

***

Серыя складаеца з 5-ці кніг – ад малых жанраў (парэмій) да празаічных. Першая кніга «Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі» выйшла ў Выдавецкім доме «Беларуская навука» ў 2017 г. Гэта сапраўдная анталогія нацыянальнай думкі, мыслення, філасофіі; сведчанне таго, як трэба ставіцца да жыцця, яго праяўленняў і падзей. Сутнасць погляду на рэчы адначасова простая і складаная: сітуацыю неабходна прыняць такой, якая яна ёсць, – дадзеную багамі, нябёсамі, лёсам і г. д.

Прыказкі і прымаўкі захаваліся да нашага часу, таму што характарызуюць рэаліі, што будуць хваляваць чалавека заўсёды (каханне, стварэнне сям’і, нараджэнне і выхаванне дзяцей, узаемаадносіны з іншымі людзьмі, любоў да вялікай і малой радзімы).

***

Другая кніга – «Бегла ліска каля лесу блізка…» (2018 г.) – знаёміць з такім жанрам, як загадка. Гэта ўнікальны элемент мастацкай творчасці чалавецтва, уласцівы многім старажытным і сучасным цывілізацыям і народам. У беларускай культуры яна праявілася ў шматлікіх маляўнічых метафарах, здольных прывабліваць не толькі дзяцей, але і дарослых чытачоў сваёй непаўторнасцю, фантастычнасцю і нават сюррэалістычнасцю. Падобныя жанры садзейнічаюць развіццю творчай фантазіі, дапамагаюць убачыць незвычайнае ў звычайным, наноў зрабіць адкрыцці ў будзённых рэчах і кожную хвіліну здзіўляцца непаўторнасці нават самай малой часцінкі навакольнага асяроддзя.

***

Для трэцяй кнігі – «Хадзі, сонейка, да нас…» (2019) – былі абраны фальклорныя творы, якія складаліся для дзяцей і самімі дзецьмі. Дзіцячы фальклор выконвае выхаваўчую функцыю: гэта своеасаблівае праграмаванне дзіцяці на будучае жыццё, кароткае вершаванае апавяданне пра тое, як трэба весці гаспадарку, клапаціцца пра іншых. Каштоўнасць калыханак, забаўлянак і заклічак заключаецца ў цеснай ўзаемасувязі дарослага і дзіцяці, дзякуючы якой ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца веды, традыцыі, погляды на жыццё, успрыманне прыроды, назапашаныя не толькі ў канкрэтнай сям’і, але і ў этнічнай культуры ўвогуле.

***

Зусім нядаўна выйшла кніга «І я там быў…» (2020), прысвечаная беларускім народным казкам. Гэты жанр паказвае своеасаблівую трансфармацыю вобразаў і іх запатрабаванасць у сучасным грамадстве, пра што сведчыць літаратура фэнтэзі ХХ–ХХІ стст. У ёй казачныя персанажы (гномы, эльфы, чараўнікі, ведзьмакі, нават Баба Яга і Кашчэй) набываюць новае жыццё, іх вобразы са статычных ператвараюцца ў жывыя характары, што на працягу дзеяння змяняюцца ў залежнасці ад матывацыі сваіх паводзін.

Як ні дзіўна, нават з’яўленне новых тэхналогій дало новы штуршок развіццю чарадзейнай казкі ў віртуальнай рэальнасці. Так, пры стварэнні сюжэтных камп’ютарных гульняў у іх узнікае старажытны фантастычны свет, дзе, як і ў казках, дабро змагаецца са злом, а ў якасці персанажаў абіраюцца прынцэсы і прынцы (рыцары, ваяры), іх памочнікі (чароўныя коні, эльфы і гномы), незвычайныя рэчы. На баку злых сіл – цмокі (на здымку: у Лепелі, што на Віцебшчыне, яму нават паставілі атмасферную выяву-скульптуру), ведзьмы і чараўнікі. Здаецца, што гэтыя спрадвечныя тэмы (дабро і зло, дапамога і здрада, здольнасць працаваць у камандзе і адказваць за свае ўчынкі) будуць запатрабаваныя заўсёды. Не губляецца актуальнасць казкі як фальклорнага жанру і ў навуковым асяродку.

***

На наступны год запланавана выданне кнігі «У пошуках папараць-кветкі…», дзе будуць прадстаўлены адны з найбольш загадкавых і паэтычных твораў – беларускія народныя легенды і паданні, у якіх адлюстраваны міфапаэтычныя погляды на стварэнне свету, узнікненне геаграфічных назваў і прыродных аб’ектаў.

Алена АЛФЁРАВА,

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,  мовы і літаратуры НАН Беларусі

Крыніца ілюстрацыі: www. sb.by

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Вадим КИТИКОВ, директор Института жилищно-коммунального хозяйства НАН Беларуси:

    – Намечается новое направление наших исследований (совместно с НПЦ НАН Беларуси по материаловедению) – электромагнитная экология жилья. Ведь сейчас в республике проблеме защиты от электромагнитного излучения уделяется, к сожалению, мало внимания. Но цена вопроса – очень высока! Ведь организм человека сейчас и так уже страдает от избыточного электромагнитного воздействия. А коль мы взяли курс на более широкое использование в быту электрической энергии, цена еще подрастет. Нужно стремиться, с помощью BIM-технологий, еще на стадии проектирования жилья учитывать, где располагаются кабели, источники СВЧ и так далее. Пока в общедоступных научных исследованиях мало информации на сей счет…

    ЦИФРА

    На 1%

    обеспечен рост объемов переработки молока (сырья) за январь-август 2021 года организациями системы Минсельхозпрода Беларуси, сообщил официальный сайт министерства.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Любимая игрушка власти – теперь вне игры?..

    В рамках проекта "Диалог о будущем", который осенью уходящего года организовал Беларусский институт стратегических исследований (BISS), обсудили, что за внешняя политика, экономика, социальная сфера должны быть в потенциально Новой Беларуси. (Правда, когда она станет реальностью – большой вопрос! Ведь даже громко анонсированную на начало ноября 2021 г. всебелорусскую стачку оппозиционные силы так и не презентовали электорату). Тем не менее, www.agrolive.by решил прислушаться – на примере одной из отраслей народнохозяйственного комплекса – какие такие планы на будущее есть у инакомыслящих.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)