СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Беларускія вучоныя алічбавалі аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа


У канцы мая пабачыў свет першы выпуск аўдыёзборніка «Віцебска-Веліжскія запісы» з серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа», падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ю. ВНУКОВІЧАМ і аўтарам гэтых радкоў.

На дыску прадстаўлены гуказапісы з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна і вёскі Грэдзякі Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, зробленыя класікамі беларускай фалькларыстыкі Галінай БАРТАШЭВІЧ і Канстанцінам КАБАШНІКАВЫМ падчас Віцебска-Расонскай фальклорнай экспедыцыі летам 1989 г. Асноўная мэта названай серыі – выданне і ўвядзенне ў навуковы зварот малавядомых гуказапісаў аўтэнтычнага фальклору беларускага памежжа. Выданне гэтых матэрыялаў у арыгінальным гучанні стала магчымым дзякуючы актыўнай алічбоўцы архіўных запісаў, якая вядзецца ў аддзеле фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.

Што можна пачуць на дыску? Найперш гэта песенны фальклор у яго аўтэнтычным гучанні: сямейна- і каляндарна-абрадавыя творы, пазаабрадавыя песні, творы малых фальклорных жанраў, а таксама фрагменты інтэрв’ю пра святы, абрады і звычаі (Каляды, Юр’е, абжынкі). Адзін з найлепш захаваных пластоў песеннай лірыкі – гэта вясельныя, ці як іх называюць на памежжы –«свадзебныя» песні. Прадстаўленыя ў электронным выданні творы суправаджалі абрадавыя дзеі на розных этапах – у час ад’езду да нявесты; калі сядзяць удваіх за сталом у жаніха; у нявесты і інш.; адрасаваны розным удзельнікам абрадунявесце, свату.

Каляндарны цыкл рэпрэзентаваны зімовымі, каляднымі, масленічнымі, купальскімі і жніўнымі песнямі, а таксама непрымеркаванымі творамі, якія выконваліся «у любой бяседзе», «на вечарушках». Усе прыведзеныя ўзоры вусна-паэтычнай творчасці зафіксаваны збіральнікамі ў поўных варыянтах і вызначаюцца добрай захаванасцю. Асобны пласт матэрыялаў складаюць «сербіянкі» (прыпеўкі для танцаў) і прыпеўкі актуальнага для канца 1980-х гадоў зместу.

Акрамя песенных твораў на дыску прысутнічаюць і этнаграфічныя апісанні святкавання Калядаў, першага выгану свойскай жывёлы на пашу на Юр’е, абжынак і восеньскіх святаў (Мікола, Пакроў). Гучыць і замоў. Усе запісы зроблены ад носьбітаў традыцый, якія нарадзіліся ў пачатку ХХ ст.

Дадаткам да дыска ідзе брашура, у якой змешчаны тэкставыя расшыфроўкі гукавых файлаў. Пры падрыхтоўцы да выдання аўтары-ўкладальнікі імкнуліся максімальна захаваць усе важныя асаблівасці гаворак паўночна-ўсходняй Беларусі (у першую чаргу, дысімілятыўнае аканне) і яе пагранічча.

Адметная і канцэпцыя ўкладання аўдыёзборніка. Яе аўтары не ставілі мэту прадставіць усю шырыню мясцовай фальклорнай палітры, стварыўшы зборнік «найбольш адметных», «каларытных» ці «тыповых» народных твораў. Наадварот – паспрабавалі максімальна адысці ад падобнага ўмяшальніцтва і канструявання «народнай традыцыі», пакінуўшы гэтае права самім збіральнікам – адным з найлепшых прадстаўнікоў беларускай палявой этнаграфіі і фалькларыстыкі савецкага часу.

Гэтыя матэрыялы публікуюцца ўпершыню з захаваннем арыгінальнага гучання, што дазваляе найлепш адчуць адметны каларыт мясцовай беларускай гаворкі і фальклору ўзору мінулага стагоддзя. Выданне будзе цікавым для спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі, дыялекталогіі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца этнічнай культурай беларусаў.

У планах на будучыню – выданне ў межах серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа» рэдкіх узораў гуказапісаў, зробленых у савецкія гады на памежных тэрыторыях: Браншчыне, Смаленшчыне, Пскоўшчыне, Віленшчыне і Чарнігаўшчыне. Прадстаўлены рознымі жанрамі і відамі, перыферыйны (памежны) беларускі фальклор дазваляе прасачыць міжкультурныя ўзаемасувязі і тыпалагічныя паралелі, стварае выдатную магчымасць для параўнання дыялектных з’яў традыцыйнай культуры і, адпаведна, выяўлення арэалаў тых або іншых фальклорных рэалій, якія не абмяжоўваюцца межамі сучасных дзяржаў.

Яніна ГРЫНЕВІЧ, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук

Крыніца ілюстрацыі: газета “Навука”


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Вадим КИТИКОВ, директор Института жилищно-коммунального хозяйства НАН Беларуси:

    – Намечается новое направление наших исследований (совместно с НПЦ НАН Беларуси по материаловедению) – электромагнитная экология жилья. Ведь сейчас в республике проблеме защиты от электромагнитного излучения уделяется, к сожалению, мало внимания. Но цена вопроса – очень высока! Ведь организм человека сейчас и так уже страдает от избыточного электромагнитного воздействия. А коль мы взяли курс на более широкое использование в быту электрической энергии, цена еще подрастет. Нужно стремиться, с помощью BIM-технологий, еще на стадии проектирования жилья учитывать, где располагаются кабели, источники СВЧ и так далее. Пока в общедоступных научных исследованиях мало информации на сей счет…

    ЦИФРА

    На 1%

    обеспечен рост объемов переработки молока (сырья) за январь-август 2021 года организациями системы Минсельхозпрода Беларуси, сообщил официальный сайт министерства.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Любимая игрушка власти – теперь вне игры?..

    В рамках проекта "Диалог о будущем", который осенью уходящего года организовал Беларусский институт стратегических исследований (BISS), обсудили, что за внешняя политика, экономика, социальная сфера должны быть в потенциально Новой Беларуси. (Правда, когда она станет реальностью – большой вопрос! Ведь даже громко анонсированную на начало ноября 2021 г. всебелорусскую стачку оппозиционные силы так и не презентовали электорату). Тем не менее, www.agrolive.by решил прислушаться – на примере одной из отраслей народнохозяйственного комплекса – какие такие планы на будущее есть у инакомыслящих.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)